Генеральны сакратар ААН: «COVID-19 выкрывае глыбокую няроўнасць»


Антонью Гутэрыш выступіў з прамоваю да дня памяці Нельсана Мандэлы, у якой заклікаў кіраўнікоў краінаў аб’яднацца, каб перамагчы пандэмію.

Антонью Гутэрыш запісаў зварот з нагоды дня памяці Нельсана Мандэлы. У сваёй прамове ён заклікае ўрады краінаў свету да яднання і салідарнасці, каб перамагчы пандэмію COVID-19.

«COVID-19 пагражае ўсім людзям, дзе б яны не знаходзіліся, а асабліва найбольш уразлівым. Перад тварам тых складанасцяў сусветныя лідары мусяць прызнаць жыццёвую неабходнасць еднасці і салідарнасці. COVID-19 выкрывае глыбокую няроўнасць».

Генсек ААН заклікаў змагацца з пандэміяй праз новую грамадскую дамову. Бо паводле яго толькі так можна змагацца з пандэміяй і паспяхова пераадолець ейныя наступствы.

Таксама Антонью Гутэрыш зазначыў, што ў XXI стагоддзі не мусіць быць вязняў сумлення.

«Няхай прыклад Нельсана Мандэлы змусіць урады тых краінаў, дзе такія вязні ёсць, вызваліць іх», – гаворыць ён.

На 18 ліпеня ў свеце было выяўлена больш за 14 мільёнаў выпадкаў каронавірусу. Найбольш ад вірусу пацярпелі краіны Паўночнай Амерыкі і Еўропы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў