«Газпром» пакуль не жадае зніжаць кошты на газ для Беларусі


Расея пакуль не жадае весці з Беларуссю перамовы пра кошты на газ. «Газпром» заявіў, што гэтае пытанне будзе на разглядзе толькі пасля таго, як Менск аплоціць пазыкі, піша «Интерфакс».

Афіцыйны Менск раней неаднаразова адзначаў, што жадае перагледзець кошты на газ. Паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, спотавыя кошты на расейскую сыравіну ў Еўропе складаюць каля 70 долараў за тысячу кубаметраў. У гэты ж час Беларусь набывае блакітнае паліва па 127 долараў за тысячу кубаметраў. Але «Газпром» не жадае пакуль уздымаць гэтае пытанне.

«Агульная сума беларускай запазычанасці за пастаўкі расейскага газу на сёння складае $ 165, 57 млн. Адразу як толькі будзе цалкам урэгуляваная запазычанасць, расейскі бок будзе гатовы прызначыць перамовы па ўмовах пастаўкі газу з 1 студзеня 2021 года. Ліст з гэтай пазіцыяў сёння накіравалі міністру энергетыкі Рэспублікі Беларусь», – сказаў кіраўнік «Газпром» Аляксей Мілер.

Менск імпартуе з Расеі каля 20 млрд кубаметраў газу. Гадавая дамова на пастаўку блакітнага паліва ў Беларусь бакі падпісалі 14 лютага 2020 года.

Hавiны
Мішусцін нагадаў Беларусі пра важнасць дакладнага выканання нафтагазавых дамоўленасцяў
2020.05.27 15:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў