«Газпрам» лічыць незаконнымі дзеянні беларускіх уладаў адносна «Белгазпрамбанку»


Акцыянеры «Белгазпрамбанку» лічаць, што адміністрацыю банку змянілі незаконна. Пра гэта гаварыцца ў адмысловай заяве.

«Газпрамбанк» і «Газпрам» як акцыянеры ААТ «Белгазпрамбанк» заяўляюць аб тым, што 11 чэрвеня праўленнем Нацбанку Беларусі былі ажыццёўлены незаконныя дзеянні па прызначэнні выконваючага абавязкі старшыні праўлення і в.а. намесніка старшыні праўлення «Белгазпрамбанку». «Гэтыя прызначэння суправаджаліся затрыманнем паўнамоцных членаў праўлення Белгазпрамбанка праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь», – дадаецца ў заяве.

«Названыя дзеянні здзейсненыя з грубым парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (Астана, 29 траўня 2014 года) і непасрэдна закранаюць правы і законныя інтарэсы расейскіх акцыянераў ААТ «Белгазпрамбанк», а таксама інтарэсы кліентаў і ўкладчыкаў», – адзначаюць у сумеснай заяве «Газпрам» і «Газпрамбанк».

Віктар Бабарыка ўзначальваў «Белгазпрамбанк» 20 гадоў.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Акцыянеры «Белгазпрамбанку» маюць намер дабівацца абароны сваіх правоў «усімі даступнымі прававымі сродкамі, а таксама прымаюць усе магчымыя меры для аховы інтарэсаў кліентаў і забеспячэння фінансавай стабільнасці банку».

Hавiны
«Зразумела, што ёсць замова». Эксперты пра прызначэнне ў «Белгазпрамбанк» новай адміністрацыі
2020.06.12 19:17

Раней TUT.by паведамляў, што Нацыянальны банк Беларусі можа ўвесці сваю адміністрацыю па кіраванню «Белгазпрамбанкам». Паводле выдання, учора ў галаўным офісе «Белгазпрамбанка» пабываў кіраўнік Нацбанка Павел Калавур. «Вырашылі памяняць менеджараў», – сказаў суразмоўца выдання. Экс-старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай прапанавалі ўзначаліць «Белгазпрамбанк», гэтую інфармацыю яна пацвердзіла TUT.BY.

Эканамісты, апытаныя belsat.eu, адзначаюць, што фармальных падставаў для ўмяшання ў справы банку ў дзяржавы няма.

Нацбанк і «Белгазпрамбанк» ніякіх афіцыйных заяваў з нагоды змены адміністрацыі не рабілі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў