Гарадзенцы перамаглі Чапаева: бюст перанясуць у музей


Дэмантаваны ў лютым у Горадні бюст герою грамадзянскай вайны ў Расеі Васілію Чапаеву больш не вернецца на гарадскія вуліцы. Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў мясцовы краязнаўца Яўген Аснарэўскі, які атрымаў з гарвыканкаму адказ на адпаведную петыцыю грамадзян.

Неверагодна, але факт, сябры! Гродзенскі гарвыканкам адказаў на нашу з Rasl Kulevich петыцыю аб пераносе бюста тав….

Opublikowany przez Eugene Asnareuskiego Sobota, 30 marca 2019

«Васілій Іванавіч не павінен вярнуцца на свой гарадзенскі п’едэстал, а павінен заняць месца ў музеі», – адзначыў ён.

Нагадаем, што бюст Васілію Чапаеву, усталяваны на вуліцы імя беларускага паэта і грамадскага дзеяча Міхася Васілька, быў дэмантаваны ў лютым 2019 года. Як высветлілася пазней, яго збіраліся адрэстаўраваць і вярнуць пасля назад на пастамент.

Аб’ектыў
Зноў архітэктурны абсурд у Горадні. Вяртанне Чапаева
2019.02.28 21:13

З гэтай прычыны гарадзенцы зладзілі петыцыю, у якой прапанавалі ўладам не вяртаць бюст Чапаеву на вуліцы, а перанесці яго ў музей. У Гарадзенскім гарвыканкаме зварот падтрымалі і заявілі, што лічаць «мэтазгодным перанос бюста В.Чапаева з вуліцы М.Васілька ў музей».

У петыцыі таксама прапаноўвалася стварыць скульптуру Міхасю Васільку, але гэта, гаворыцца ў адказе, «за сродкі гарадскога бюджэту ў бліжэйшы час не плануецца».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў