Гамельчуку, які парэзаў міліцыянтаў, узмацнілі пакаранне


Вярхоўны Суд Беларусі, разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку крымінальную справу гамельчука за напад на трох міліцыянтаў, узмацніў яму пакаранне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе суда.

Hавiны
Гамяльчук парэзаў у тралейбусе трох міліцыянтаў
2018.05.16 09:12

У 2017 годзе жыхара Гомля асудзілі за хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў на 3 гады абмежавання волі. Падчас адбыцця пакарання яго праз хваробу змясцілі ў больніцу, адкуль ён збег у ноч з 2 на 3 красавіка 2018 года. Мужчыну выявілі ў тралейбусе ў Гомлі. Пры затрыманні ён нанёс тром міліцыянтам удары нажом, рукамі і нагамі і ўцёк. Затрымалі яго праз некалькі гадзін на беразе ракі Сож.

У лютым 2019 году Гомельскі абласны суд прысудзіў яго да 13,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Hавiны
Ці часта ў Беларусі страляюць па міліцыянтах?
2018.08.17 17:54

Вярхоўны Суд у выніку апеляцыі ўзмацніў асуджанаму пакаранне, прызнаўшы яго вінаватым у спробе забойства міліцыянтаў. У выніку ў зняволенні ён мае адбыць на два гады больш – 15,5 гадоў.

Прысуд уступіў у законную моц.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў