Гадзіна з кандыдаткай у прэзідэнты: бясконцыя інтэрв'ю і сэлфі з прыхільнікамі


Belsat.eu наведаў штаб Святланы Ціханоўскай, каб пабачыць як праходзіць першы дзень датэрміновага галасавання самага медыйнага кандыдата ў прэзідэнты.

Святлана ЦІханоўская.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Дамаўляемся на здымку з прэс-сакратаркай Святланы Ціханоўскай, Ганнай Красулінай:

«З двух Святлана будзе ў штабе і дае інтэрвʼю. А 18-ай у штабе Бабарыка П. (папулярны расейскі YouTube канал) размаўляе з Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала».

Штаб Ціханоўскай знаходзіцца ў цэнтры Менску, на апошнім паверсе гандлёвага цэнтру. Гэта вузкі пакой з адным вакном, дзе змяшчаецца два сталы і вузкая шафа.

Святлана ЦІханоўская.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святлана ЦІханоўская.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Святлана дае інтэрвʼю знакамітаму амерыканскаму папяроваму выданню па тэлефоне на ангельскай мове.

Святлана Ціханоўская і Ганна Красуліна падчас тэлефоннага інтэрв’ю.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Па сканчэнню Красуліна дае час на перапынак, кандыдатка выходзіць перадыхнуць у калідор, дзе яе чакае кампанія маладзёнаў:

– Святлана, можна зрабіць з вамі фота?

– А вы белыя стужкі апранулі?

Валанцёры, якія чакалі Святлану, каб зрабіць сумеснае фота.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У гэты момант прыходзіць яшчэ дзве здымачных групы буйных медыяў з Нямеччыны і ЗША.

Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Пакуль аператары наладжваюць тэхніку, Святлана вырашае бягучыя пытанні па тэлефоне. У гэты час мужчына ў цішотцы «Краіна для жыцця» прыносіць халодную ваду.

Святлана падчас тэлефоннай размовы малюе вока на паперы.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Адно інтэрвʼю кандыдатка дае па расейскую, другое – па-ангельску. Трымаецца ўпэўнена, дае разгорнутыя выразныя адказы.

На тэлефон Святланы ўвесь час паступаюць паведамленні і званкі. Жанчына адключае гук у час запісу відэа.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Белыя бранзалеты, якія дораць Ціханоўскай людзі.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У гэты час прэс-сакратарка дае каментар Belsat.eu наконт пікету, які мусіць адбыцца 6-га жніўня.

Ганна Красуліна.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Пасля сканчэння шэрага інтэрвʼю Святлана збягае на сустрэчу. Праз паўтары гадзіны ў Ціханоўскай новае інтэрвʼю.

Святлана Ціханоўская распавяла журналістам, што вымушана была змяніць стыль, калі стала кандыдаткай у прэзідэнты.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Аліса Ганчар, фота аўтаркі, Belsat.eu

Стужка навінаў