ФСБ рыхтуе судовы працэс над баевікамі «E.N.O.T. Corp». Яны ладзілі вайсковыя зборы для падлеткаў з Беларусі


Расейскія спецслужбы фактычна разграмілі ультраправую ваенізаваную групоўку «E.N.O.T. Corp», якая ваявала на Данбасе, а таксама ладзіла ў РФ «вайскова-патрыятычныя зборы» для падлеткаў – у тым ліку беларускіх. Паводле «Новой газеты», кіраўнікі «E.N.O.T. Corp» пасварыліся са сваімі крамлёўскімі куратарамі, пасля чаго яшчэ летась пачаліся арышты баевікоў.

«Арганізацыі як такой няма ўжо некалькі месяцаў, але ўсе, што былі «яноты» знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы. Некаторыя ўжо арыштаваныя па сур’ёзным і пры гэтым «непалітычных» артыкулах. Гэта называецца – пусціць у расход», – піша газета.

У тым ліку ФСБ арыштавала лідара «янотаў» Рамана Целянкевіча (пазыўны «Вадзяны»). Ён праходзіць па справе аб вымагальніцтве. Аднак на лідарам арганізацыі збіраюцца высунуць і іншыя абвінавачванні.

«Па інфармацыі «Новой газеты», «вялікая» крымінальная справа будзе звязаная з тэмай вайскова-патрыятычных збораў, якія «яноты» праводзілі з году ў год з блаславення ўсё тых жа куратараў. Але цяпер гэта можна трактаваць як уцягванне непаўналетніх у экстрэмісцкую дзейнасць», – піша выданне.

Hавiны
Праваслаўе з гранатаю ў руцэ: беларускіх падлеткаў зноў вазілі да неанацыстаў у Расею
2017.09.25 14:21

У 2016-2018 гг. у вайскова-патрыятычных зборах, што ладзілі «яноты», неаднаразова прымалі ўдзел беларускія падлеткі. У 2016-м інструктарам на збораў быў неанацыст і вайсковы злачынца Аляксей Мільчакоў разам са сваімі паплечнікамі з групоўкі «Русіч».

Hавiны
«Мяне беларускія ўлады не выдадуць». Чаму неанацыст, якога вінавацяць у ваенных злачынствах, бесперашкодна наведвае Беларусь?
2018.11.08 15:45
  • «E.N.O.T. Corp» мае рэпутацыю ўльтрарадыкальнай неафашысцкай структуры. Да вайны на Данбасе байцы «E.N.O.T. Corp» у асноўным займаліся барацьбой зь нелегальнай міграцыяй у Расеі (як кажуць пра сябе самі «яноты», «арганізоўвалі нашу моладзь на чыстку вуліц ад усякай брыдоты»). З пачаткам вайны на Данбасе баевікі «E.N.O.T. Corp» актыўна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на фронце, а таксама выконвалі контрвыведвальныя функцыі ў тыле сепаратыстаў і выведвальныя – ва ўкраінскім тыле.
  • З 2015 году «яноты» распачалі сваю легалізацыю ў Расеі. Яны атрымалі статус грамадскай арганізацыі і падтрымку дзяржавы, рэгулярна праводзілі вайскова-патрыятычныя гульні зборы. Лідар «E.N.O.T. Corp» – баявік Раман Целянкевіч – адначасова ўваходзіў у кіраўніцтва «Саюзу добраахвотнікаў Данбасу», які аб’ядноўвае расейцаў, што ваявалі на баку сепаратыстаў і дапамагае ім.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў