Відэа апублікаваў тэлеканал «РБК».
Паводле расейскіх сілавікоў, два прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» планавалі 1 верасня здзяйсненне тэрактаў у Маскве. На апублікаваным відэа адзін з затрыманых кажа, што прыехаў у Расею, каб «зрабіць джыхад». На відэа таксама бачна, як другі затрыманы клянецца ў вернасці «Ісламскай дзяржаве».
ФСБ паведамляе, што абодва затрыманыя паходзяць з Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну.
У хаце аднаго з затрыманых знайшлі самаробную бомбу.
ЮВ, belsat.eu