Французскі прэм’ер Мануэль Вальс распавёў пра новыя захады ў супрацьстаянні з экстрэмісцкай пагрозай.
Паводле яго словаў, павелічэнне рэсурсаў антытэрарыстычных аперацыяў мае рашаючае значэнне ў барацьбе з экстрэмісцкай пагрозай, «якая пашыраецца».
«Мы будзем працягваць гэтую барацьбу няўхільна», – адзначыў Мануэль Вальс.
Ён дадаў, што сілы бяспекі будуць забяспечаныя больш дасканалым абсталяваннем і экіпіроўкай, у тым ліку куленепрабівальнымі камізэлькамі.
Пасля тэракта французскія ўлады накіравалі больш за 10 тысячаў жаўнераў па ўсёй краіне на абарону грамадскіх месцаў, а таксама «адчувальных месцаў» як школы, сінагогі і мячэці.
НМ, belsat.eu, паводле France24