Скульптуру паставілі ў мінулым годзе, і мясцовыя жыхары адразу сталі параўноўваць яе з іркуцкаю.
11 сакавіка ў Горадні знеслі помнік турысту, які быў усталяваны ў гэтым горадзе яшчэ ў 2018 годзе да Дня гораду. Помнік стаяў каля мясцовага Дому прафсаюзаў. Але двухметровая драўляная фігура падарожніка вельмі нагадвала помнік турысту ў расейскім Іркуцку, усталяваны за сем год да таго.
Але раптам помнік вырашылі прыбраць. Нажаль, прычыны зносу помніка невядомыя.
Дарэчы, яшчэ ў 1988 годзе, калі ў Горадні адзначалі 150-ыя ўгодкі нараджэння Кастуся Каліноўскага, ЦК Кампартыі Беларусі і Гарадзенскі гарвыканкам пастанавілі ўсталяваць помнік Каліноўскаму каля Дому прафсаюзаў. Але дагэтуль ні тут, ні ў іншых месцах гораду скульптуры кіраўніку вызвольнага паўстання так і не з’явілася.
МГ / belsat.eu