У Беларусі працягваецца калядаванне. Людзі з каляднаю зоркаю, якая сімвалізуе народжанага Божага Сына, ходзяць па селішчах ды віншуюць сваіх суседзяў, кумоў ды сватоў.
Па традыцыі калядоўнікі пераапранаюцца ў казу, мядзведзя, бусла, цыганоў і гэтак далей. На фота – калядоўнікі з вёскі Скірманатава пад Дзяржынскам. Мужчына пераапрануўся ў цыганку ды танцуе з вясковаю жанчынаю, якую калядоўнікі прыйшлі павіншаваць з Калядамі.
Глядзіце яшчэ >>> Як адзначалі Каляды ў Глушкавічах – палескай вёсцы на мяжы з Украінай
МЯ, belsat.eu