«Forbes» склаў рэйтынг найбагацейшых відэаблогераў. Яго ўзначаліў 7-гадовы хлопчык, які зарабіў $ 22 млн


Часопіс «Forbes» склаў рэйтынг найбагацейшых YouTube-блогераў у 2018 годзе, які ўзначаліў сямігадовы хлопчык Раян.

Разам з бацькамі ён робіць агляды дзіцячых цацак. За год сям’я зарабіла на YouTube-канале «Ryan ToysReview» $ 22 млн. У Раяна каля 17 млн падпісчыкаў.

Усе відэа з Раянам здымаюць ягоныя бацькі. На іх Раян на камеру распакоўвае цацкі і распавядае пра свае ўражанні.

Другое месца ў рэйтынгу заняў 21-гадовы актор Джэйк Пол з Лос-Анджэлесу. У яго – 17,6 млн падпісчыкаў, але зарабіў ён крыху менш – $ 21,5 млн. На сваім канале ён выкладае свае музычныя кліпы і пранкі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў