Для выкананні большасці фізічных практыкаванняў не патрэбна ні шмат месца, ні адмысловых прыладаў. Але патрэбнае вашае рашэнне і вашае цела! Музыка і фітнэс-інструктар Павал Аракелян раіць займацца ў адзін і той жа час, утульны для вашага арганізму. Пажадана займацца ўсёй сям’ёй і на час трэнавання адключыць інтэрнэт і мабільнік.
«Не душыцца ў пакоі – адчыніць на час заняткаў вакно і дыхаць свежым паветрам. Уважліва разагрэцца, зрабіць размінку ўсіх ставаў. Сачыць за пульсам – калі не ўмееце лічыць пульс, то звяртайце ўвагу на свой стан, вы мусіце крыху задыхацца, але ў той жа час магчы звязна размаўляць. Давайце цягліцам адпачыць і не даводзьце іх да стану, калі яны нямеюць ад стомы. Прыемнае пацягванне – вось патрэбнае адчуванне. Пасля заняткаў прынамсі гадзіну не завальвайцеся на канапу перад тэлевізарам з пакункам чыпсаў, залітых шакаладным марозівам».
Не трэнуйцеся на поўны страўнік, як і на галодны, аптымальны варыянт – 1,5-2 гадзіны пасля ежы. Але галоўнае – рэгулярнасць заняткаў, падкрэслівае фітнэс-інструктар. На ягоным канале выстаўленая
Домашняя тренировка в условиях самоизоляции! – трэнаванне, якое можна правесці з мінімальнай колькасцю падручных сродкаў.
Юлія, фота з ейнага профілю ў сацыяльнай сетцы
У сеціве безліч трэнінгаў на любы густ. Аматарка хатніх заняткаў фітнэсам Юлія з Берасцейшчыны дзеліцца спасылкаю на адзін з улюбёных
youtube-каналаў забойцаў лішняе вагі:
«Я спраўдзіла на сабе 200-300 розных трэніровак. У цяперашняй сітуацыі раю гэты канал, бо там шмат дынамічных высокаэфектыўных трэніровак на спальванне тлушчу – да 600 кКалорыяў цягам 30-45 хв. Тое што трэба ў дні, калі злоўжываеш «ежаю стрэсу» ці вугляводамі. Паўгадзіны перад трэнінгам – выпівайце хаця б 300 мл вады з цытрынкаю. Пасля заняткаў – ня ежце прынамсі гадзіну. Вынікі адчуеце ўжо назаўтра».
Найлепш матывуюць для рэгулярных заняткаў анлайн-трансляцыі. Дысцыплінуе праца з целам у рэальным часе разам з іншымі людзьмі. Эфект прысутнасці дазваляе абменьвацца каментарамі, усмешкамі, задаваць пытанні па тэхніцы выканання. Некаторыя фітнэс-студыі ў сувязі з эпідэміяй каронавірусу ладзяць такія заняткі бясплатна.
ТОП-3 бясплатных супольных онлайн-трэнінгаў
Фітнэс-трэнінгі праз Інстаграм з Наталляй Байцовай з Казахскага Кастанаю. У панядзелак, сераду і пятніцу а 16-й паводле беларускага часу. Трэнінг працягваецца каля гадзіны. Ёсць і адмысловыя заняткі для цяжарных.
Фота Fiestaladies, сучасныя танцы
Ёга і адначасова і заняткі польскай мовы, як любім – бясплатна – у варшаўскай студыі «Jogart Szkoła Jogi Na Mokotowie». Заняткі працягласцю гадзіну-паўтары адбываюцца раніцай, ад 8-й паводле беларускага часу, штодня іх праводзіць іншы інструктар. Займацца могуць пачаткоўцы і прасунутыя – для кожнага у свой час.
Для тых, хто любіць танчыць – кіеўская школа сучаснага танцу «Fiestaladies» тры разы на тыдзень ладзіць онлайн-заняткі – стрэчынг, сілавыя практыкаванні і танцавальныя звязкі. Па аўторках і чацвяргах а 20:00, у нядзелю а 19:00.