Фінскія вынаходнікі скрыжавалі скалалажанне і тэніс


У Фінляндыі прыдумалі, як удасканаліць штучную сцяну для скалалажання: яны ператварылі яе ў поле для гульні ў «Pong», сімулятар тэнісу. Малюнак з полем і мячом накладваецца на сцяну з дапамогай праектара. Адбіваць мяч можна рукамі і нагамі.

«Pong» зʼяўляецца адной з самых ранніх аркадных відэагульняў, гэта тэнісная спартыўная гульня з выкарыстаннем простай двухмернай графікі.

Вынаходнікі таксама ўмеюць ператвараць сцяну для скалалажанні ў лабірынт або гульню, у якой трэба злавіць лятучую мыш.

https://vimeo.com/127154814

https://vimeo.com/158005744

МЯ, meduza.io

Стужка навінаў