Фігурантаў справы аб «антыміліцэйскім» графіці вызвалілі


Падазраваныя па крымінальная справе за графіці. Фота - Facebook, Maryna Kasinerava

Актывістаў анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенку, Яўгена Чуліцкага і Насту Гусеву вызвалілі пасля допытаў. Пра гэта на старонцы ў «Facebook» паведаміла іх сяброўка Марына Касінерава.

Наш сябра на волі! Чарговы раз паказаў сваю мужнасць і смеласць. No pasaran

Publiée par Maryna Kasinerava sur Mercredi 23 janvier 2019

Актывістаў падазраюць у тым, што яны нанеслі графіці «Менты убивают людей» на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай яшчэ ў снежні 2018 года. Па факту нанясення графіці была распачатая крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Паліенку і Чуліцкага затрымалі 21 студзеня, Гусеву – 22-га. У іх дома прайшлі ператрусы. Актывістаў змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Дзмітрыя Паліенку і яшчэ аднаго анархіста затрымалі за графіці «Менты убивают людей»

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары