Фазэль даў зразумець Лукашэнку, што хакейны ЧС «немагчымы без змянення палітычнай сітуацыі ў краіне»


Аляксандр Лукашэнка і Рэнэ Фазэль.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль распавёў у інтэрв’ю швейцарскаму выданню Watson пра сітуацыю з правядзеннем чэмпіянату свету ў Беларусі ў 2021 годзе.

Прэзідэнт хакейнай федэрацыі падкрэсліў, што 12 студзеня даў зразумець, што «чэмпіянат свету будзе немагчымы без змянення палітычнай сітуацыі ў краіне».

«Мы перадалі паведамленне пра тое, што з правядзеннем чэмпіянату ў гэтай палітычнай сітуацыі мы маем праблемы з Захадам. Мы ведалі, што шанец нешта змяніць складае, можа, 1 %. Але калі ён ёсць, то варта паспрабаваць», – сказаў Рэнэ Фазэль.

Хакейны функцыянер таксама заявіў, што ягоныя абдымкі на фота і відэа з Аляксандрам Лукашэнкам ніякім чынам не абазначаюць згоды з палітычнаю сітуацыяй у Беларусі. Паводле яго, гэта была проста сустрэча двух людзей, якія ведаюць адно аднаго 20 гадоў.

Кіраўнік МФХ адзначыў, што фота рабіліся толькі для ўнутранага карыстання.

Hавiны
Рэнэ Фазэль: «Мушу прызнаць, у Менску я крыху гуляў з агнём»
2021.01.13 07:49

Раней Фазэль заявіў, што хацеў выкарыстаць асаблівыя дачыненні з Аляксандрам Лукашэнкам, «каб зрабіць нешта добрае».

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў