ЕЗ занепакоены свабодай выказвання і сходаў у Беларусі


Еўрапейскі звяз на сустрэчы каардынацыйнай групы ЕЗ – Беларусь, якая прайшла 24-25 красавіка ў Менску, выказаў занепакоенасць сітуацыяй са свабодай выказвання і сходаў у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўразвязу ў Беларусі.

Таксама ЕЗ пацвердзіў сваё непрыманне смяротнай кары і рэкамендаваў Беларусі ўвесці мараторый.

Hавiны
Упершыню за 30 гадоў у Менску не будзе «Чарнобыльскага шляху»
2019.04.25 12:52

ЕЗ выказаў сваю прыхільнасць найхутчэйшаму завяршэнню перамоў па пытанні Прыярытэтаў партнёрства з Беларуссю. А ўлады Беларусі прадставілі інфармацыю пра падрыхтоўку Нацыянальнага плана па выкананні рэкамендацый праверкі стрэс-тэстаў БелАЭС, а дэлегацыя ЕЗ падкрэсліла важнасць супрацы з Еўрапейскай групай рэгулятараў у галіне ядзернай бяспекі.

Упершыню былі абмеркаваныя перспектывы супрацы ў галіне належнага кіравання. ЕЗ пацвердзіў, што Беларусі неабходна ўсебакова рэфармаваць выбарчае заканадаўства згодна з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ ды Венецыянскай камісіі.

Бакі абмеркавалі 20 канкрэтных задач да 2020 года і падрыхтоўку да юбілейных падзей «Усходняга партнёрства». ЕЗ прадставіў свае праграмы фінансавай дапамогі, аб’ём якіх складае прыкладна 30 млн еўра ў год. Дэлегацыі абгаварылі, як узмацніць уздзеянне фінансавай дапамогі і як ЕЗ можа падтрымаць рэформы і мадэрнізацыю ў Беларусі ды забяспечыць пэўныя вынікі для грамадзянаў.

Hавiны
Шэнгенскія візы для дзяцей і падлеткаў стануць бясплатнымі
2019.04.20 19:30

Былі абмеркаваныя перспектывы пашырэння супрацы ў розных сферах. Бакі таксама віталі прагрэс у перамовах пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію ды абмеркавалі рэалізацыю Партнёрства па мабільнасці.

Наступнае пасяджэнне Каардынацыйнай групы пройдзе да канца года ў Бруселі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў