Шэнгенскія візы для дзяцей і падлеткаў стануць бясплатнымі


Еўрапарламент ўхваліў ініцыятыву Еўракамісіі, якая накіравана на спрашчэнне выдачу шэнгенскіх візаў. Інфармацыя пра гэта была размешчана на афіцыйным сайце Еўракамісіі.

«Новыя правілы палегчаць турызм, гандаль і бізнес, а таксама палепшаць нашыя стандарты бяспекі, каб выяўляць тых, хто прадстаўляе пагрозу або не мае права на ўезд у ЕЗ», – адзначыў камісар па ўнутраных справах, міграцыі і грамадзянству Дзімітрыс Аврамапулос.

Згодна з новымі правіламі заяўнікі змогуць падаваць свае заяўкі за 6 месяцаў да планаванай паездкі замест існых 3 месяцаў, а таксама могуць запаўняць і падпісваць свае заяўкі ў электронным выглядзе. Няпоўнагадовыя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць быць вызваленыя ад платы за візу. Турысты з станоўчай гісторыяй віз могуць атрымліваць шматразовыя візы тэрмінам дзеяння ад 1 да 5 гадоў. Пры гэтым кошт візы вырасце з 60 да 80 еўраў.

У бліжэйшы час новыя правілы будуць зацверджаныя Радай Еўропы, пасля чаго прыняты тэкст будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Звязу, а пасля ўступіць у сілу праз шэсць месяцаў.

Hавiны
Еўрапарламент ухваліў падаражэнне візаў да 80 еўра. Але засмучацца рана
2019.04.19 09:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў