Пасля паспяховага выпрабавання міжкантынентальнай балістычнай ракеты Еўразвяз разгледзіць магчымыя захады супраць КНДР.
«Еўразвяз разгледзіць адэкватны адказ, які будзе дадзены па выніках кансультацый з ключавымі партнёрамі і ў адпаведнасці з пазіцыяй Савету бяспекі ААН адносна магчымага прыняцця дадатковых санкцый», – адзначаецца ў дакуменце.
Пры гэтым у Бруселі заклікалі Пхеньян устрымацца ад далейшых дзеянняў, якія маглі б негатыўна паўплываць на сітуацыю ў рэгіёне.
Пра выпрабаванне Паўночнай Карэяй першай міжкантынентальнай балістычнай ракеты стала вядома ў аўторак.
ДД