Эвакуявалі больш за 1000 чалавек: Іркуцкая вобласць Расеі сыходзіць пад ваду


Паводка ў Іркуцкай вобласці. Фота: 38.mchs.gov.ru

У Іркуцкай вобласці Расеі з прычыны ападкаў і высокага ўзроўню грунтавых водаў у зону падтаплення трапілі шэсць раёнаў: Ніжнеўдзінскі, Чарамхоўскі, Тулунскі, Шэлехаўскі, Слюдзянскі, Зімінскі. У сувязі з гэтым мясцовыя ратаўнікі праводзяць масавую эвакуацыю жыхароў.

Як адзначылі ў ГУ МНС у Іркуцкай вобласці, станам на 07:00 29 ліпеня эвакуявалі 1076 чалавек, з іх 615 дзяцей. У пунктах часовага размяшчэння знаходзіцца 41 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей.

Паводка ў Іркуцкай вобласці. Фота: 38.mchs.gov.ru

30 ліпеня ў вобласці чакаюцца навальніцы, пры навальніцах парывы паўночна-заходняга ветру 12-17 м/с, ноччу месцамі ў паўднёвых раёнах захаваюцца моцныя дажджы, у гарах Паўднёвага Прыбайкалля вельмі моцныя дажджы.

У выніку 29 – 30 ліпеня чакаецца павышэнне ўзроўню вады на рэках Ія, Іркут, Ака і іх прытоках. Гэтак, на рацэ Іі каля горада Тулун да 950 – 1050 см пры крытычнай адзнацы 700 см, на рацэ Іркут каля сяла Баклашы да 500 – 580 см пры крытычных 480 см, на Ацэ каля пасёлка Ухтуй 470 – 550 см пры крытычных 470 см.

У Сібіры гараць мільёны гектараў лесу. Але тушыць іх грошай няма

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары