У Сібіры гараць мільёны гектараў лесу. Але тушыць іх грошай няма


Пажары ў Сібіры.
Фота: fires.ru

Плошча пажараў у Сібіры дасягнула некалькіх мільёнаў гектараў. Паводле сайта касмічнага маніторынгу пажараў, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім гарыць каля 2,96 млн га. Анлайн-мапа «Раслясгасу» кажа аб прыкладна 1,4 млн га.

Акрамя таго больш за 650 тыс. га лесу гарыць у Якуціі, якая не ўваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, паведамляе «тайга.инфо».

Але тушаць пажары далёка не на ўсёй тэрыторыі. Прычына гэтага ў тым, што гасіць полымя на эканамічна нявыгадна.

«Мы згалеем выкарыстоўваць авіяцыю для такіх мэтаў», – заявіў «Интерфакс-Сибирь» дарадца кіраўнік «Раслясгасу» Аляксандр Агафонаў.

Асноўная частка ўзгаранняў на плошчы зафіксаваная ў Эвенкіі, дзе «практычна няма населеных пунктаў і каштоўных лясоў», паведамілі ў Адміністрацыі Краснаярскага краю.

«Ёсць адпаведная методыка «Раслясгасу», якая дазваляе не тушыць пажар, калі няма пагрозы аб’ектах эканомікі», – распавёў старшыня ўраду Краснаярскага краю Юры Лапшын.

Дым ад пажараў ва Усходняй Сібіры накрыў Алтайскі край, Кузбас, Томскую, Новасібірскую і Омскую вобласці. Смог дайшоў нават да Екацярынбургу, які размешчаны на Урале – на мяжы з Сібірру.

Паводле прагнозаў, смог пратрымаецца, прынамсі, да 26 ліпеня, перадае «ТВ2».

Hавiны
Краснаярцы стаміліся задыхацца ад смогу і прыйшлі да ўраду ў процівагазах
2019.07.25 13:08

Нягледзячы на дым і смог, краявое кіраванне міністэрства экалогіі ў Краснаярскім краі таксама не бачыць прычын для ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча – паводле іх паказчыкаў, усе гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у норме.

Каб падтрымаць увядзенне рэжыму «чорнага неба», які абавязвае прадпрыемствы на час смогу паменшыць шкодныя выкіды ў атмасферу, жыхары Краснаярску выйшлі на вуліцы ў процівагазах, масках, рэспіратарах і іншых сродках абароны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў