Рада Еўразвяза ўвяла санкцыі супраць 16 грамадзянаў Сірыі, якіх абвінавачваюць у дачыненні да распрацоўкі і выкарыстанні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва. У «чорны спіс» трапілі восем навукоўцаў і восем высокапастаўленых вайскоўцаў.
Усяго ў санкцыйных спіс уключаны 255 чалавек, якіх Еўразвяз лічыць адказнымі ў падтрымцы рэжыму Башара Асада. Акрамя таго, у спіс уваходзяць 67 юрыдычных асобаў, перадае радыё «Свабода».
4 красавіка стала вядома аб хімічнай атацы па сірыйскім горадзе Хан-Шейхун у правінцыі Ідліб. Ахвярамі сталі каля 90 чалавек. Паводле звестак праваабаронцаў, пры атацы ўжываўся зарын або падобнае да яго рэчыва. У ноч на 7 красавіка ЗША нанеслі зваротны ўдар па авіябазе сірыйскіх урадавых сіл Шайрат, непадалёк ад гораду Хомс.
ІІ, belsat.eu