Еўразвяз раскрытыкаваў чарговы расстрэл у Беларусі


Еўрапейскі звяз асудзіў новае смяротнае пакаранне ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў.

У заяве ЕЗ адзначаецца, што смяротнае пакаранне парушае неад’емнае права на жыццё і «зʼяўляецца ў вышэйшай ступені жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем».

Hавiны
Забойцу двух дзяўчат з Бабруйску расстралялі
2019.12.19 16:43

«Смяротнае пакаранне таксама не можа служыць стрымліваючым фактарам для злачыннасці», – падкрэсліваецца ў дакуменце.

У заяве гаворыцца, што сёлета ў Беларусі вынеслі тры смяротныя прысуды і расстралялі трох чалавек.

«Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі стала б пазітыўным крокам на шляху да яе поўнай адмены. Тым самым Беларусь далучылася б да ўсё большай колькасці краін, якія вынішчылі смяротнае пакаранне заканадаўча або дэ-факта», – заявілі ў Еўразвязе.

17 снежня ў Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд. Расстралялі Аляксандра Асіповіча. Смяротны прысуд вынес Магілёўскі абласны суд. 36-гадовага жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за забойства двух дзяўчат – 26-гадовай Крысціны Крушкінай і 27-гадовай Алесі Клімавай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў