Забойцу двух дзяўчат з Бабруйску расстралялі


17 снежня ў Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд. Расстралялі Аляксандра Асіповіча, жыхара Бабруйску, які забіў двух дзяўчат, паведамляе «Коммерческий курьер».

Смяротны прысуд вынес Магілёўскі абласны суд. 36 гадовага жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за забойства двух дзяўчат – 26-гадовай Крысціны Крушкінай і 27-гадовай Алесі Клімавай.

Hавiны
Двайное забойства ў Асіповічах: старых затрыманых вызвалілі, новых падазраваных затрымалі
2019.07.22 14:44

Злачынца забіў дзяўчат летась у ліпені ў кватэры сваёй маці ў Бабруйску. Адну дзяўчыну Асіповіч зарэзаў, нанёс ёй 16 нажавых раненняў, другую забіў малатком. Эксперты налічылі 77 удараў.

Хадайніцтвы забойцы ў Вярхоўны суд і да кіраўніка краіны засталіся без задавальнення.

Сёлета ў нашай краіне выканалі агулам тры смяротныя прысуды. Яшчэ два, якія вынеслі восенню, чакаюць свайго выканання.

У Еўропе Беларусь застаецца адзінай дзяржавай, дзе дагэтуль няма мараторыю на смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў у нашай краіне расстралялі больш за 400 чалавек.

ВІДЭА
Еўразвяз зноў заклікаў Беларусь да адмены смяротнага пакарання
2019.10.10 11:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў