Еўразвяз і Беларусь абмеркавалі актуальныя пытанні супрацы


У Менску 5 лістапада намесніца генеральнага дырэктарата ў палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Катарына Мацярнова сустрэлася з намеснікам міністра замежных справаў Алегам Краўчанкам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацы Рэспублікі Беларусь з Еўразвязам, паведамляе сайт МЗС Беларусі. Акрамя іншага размова падчас сустрэчы вялася і пра рэалізацыю праектаў і праграмаў, што рэалізуюцца ў нашай краіны пры фінансавым падтрыманні Еўразвязу.

Катарына Мацярнова знаходзіцца ў нашай краіне з рабочым візітам для ўдзелу ў мерапрыемствах Кастрычніцкага эканамічнага форуму.

Аб’ектыў
Еўразвяз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі
2018.09.10 22:13

СК, belsat.eu

Стужка навінаў