Еўразвяз дапаможа пацярпелым ад землятрусу ў Інданезіі


Еўракамісія гатова выдзеліць паўтары мільёны еўраў на дапамогу пацярпелым ад землятрусу на інданезійскай паўвыспе Сулавесі, якое адбылося тут пасля цунамі ў пятніцу.

Каардынацыйны цэнтр Еўракамісіі па рэагаванні пільна сочыць за развіццём падзеяў у рэгіёне. Брусель гатовы аказаць і іншую дапамогу па меры неабходнасці. У прыватнасці тут рыхтуецца гуманітарная місія, а таксама актываваная аварыйная спадарожнікавая картаграфічная служба.

«Наша фінансаванне дапаможа найбольш уразлівым, а таксама будзе садзейнічаць у забеспячэнні самага неабходнага: харчаванне, жыллё, водазабеспячэнне, санітарыя і медыкаменты. Гэта салідарнасць ЕЗ у дзеянні», –паведамляецца на сайце Еўракамісіі.

Колькасць загіблых ад землятрусу ў Інданезіі перавысіла ўжо 830 чалавек.

У выніку землятрусу ў Інданезіі загінулі больш за 800 асобаў

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары