Еўразвяз асудзіў вынясенне смяротнага прысуду ў Беларусі


У Бруселі адрэагавалі на вынясенне смяротнага прысуду ў Беларусі. ЕЗ выступіў з асуджэннем і заклікам адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне.

«Еўрапейскі звяз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне з’яўляецца бесчалавечным і неэфектыўным пакараннем, якое не можа служыць стрымліваючым фактарам», – цытуе заяву прадстаўніка Еўрапейскай вонкавапалітычнай службы interfax.

Смяротнае пакаранне вынес 25 кастрычніка Берасцейскі абласны суд, які разглядаў справу аб завойстве 8-месячнай дзяўчынкі. 26-гадовая маці дзіцяці і яе 48-гадовы знаёмы, жыхары Лунінца здзейснілі забойства, бо ім замінаў плач дзяўчынкі. Жанчыне прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе саўдзельніка прысудзілі да смяротнага пакарання.

Hавiны
Забойцу 8-месячнай дзяўчынкі прысудзілі да расстрэлу. Ягонай супольніцы далі 25 гадоў
2019.10.25 16:12

У сваю чаргу ЕЗ заклікае нашу краіну да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, што стала б станоўчым першым крокам на шляху да яго адмены ў Беларусі.

Аб’ектыў
Улады задумаліся аб мараторыі на смяротнае пакаранне
2019.08.27 21:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў