«Ешце тое, што вырабляецца тут». Лукашэнка не раіць беларусам есці ікру і ананасы

Падчас візіту на Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат Аляксандр Лукашэнка выступіў з парадамі наконт здаровага ладу жыцця. Сюжэт пра гэта паказала СТВ.

«Запомніце, паветра, харчаванне і вада – гэта найважнейшыя элементы для існавання чалавека і яго здароўя. Дадайце да гэтага рух – ну ў вас гэтага хапае. Гэта ў чыноўнікаў менш руху, таму я раніцай сёння прачнуўся ў шэсць гадзінаў, да сямі я ўжо выйшаў на лыжню – яна ў мяне яшчэ захавалася – і набегаўся там. Гэта зарад на цэлы дзень.

Далей трэба правільна харчавацца, дыхаць свежым паветрам і будзеце здаровыя – толькі гэта трэба. І калі думаеце, што нармальна харчавацца – гэта прывезці бананы, ананасы, ікру заморскую і іншае – вы глыбока памыляецеся. Ешце тое, што вырабляецца тут», – сказаў Лукашэнка працаўнікам Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату.

«Прэзідэнт прылятае, а вакол смурод стаіць». Актывістка са Светлагорску распавяла пра сваё пытанне Лукашэнку

Нагадаем, Лукашэнка не ў першы раз выступае з парадамі наконт харчавання і наагул здаровага ладу жыцца. Напрыклад, у 2013 годзе падчас звароту да Нацыянальнага сходу кіраўнік дзяржавы агучыў «дыетычная формулу», што стала нагодай для шматлікіх жартаў і мэмаў: «Ну навошта есці мяса з бульбаю? Ну паеш з селядцом, з рыбай. Навошта ты на ноч, разам з гэтай бульбай жарэш мяса і кладзешся спаць? Як ты будзеш спаць? Як ты прачнешся раніцай?» Тады Лукашэнка таксама настойліва раіў беларусам есці айчынныя прадукты.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама