Пра эпоху стабільнасці, крыўду на Зяленскага, СІЗА і сяброў (якіх няма). Пра што яшчэ шчыраваў Лукашэнка


Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв’ю праграме «Дзеючыя асобы з Наілей Аскер-задэ» на «Расея-1»

Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв’ю праграме «Дзеючыя асобы з Наілей Аскер-задэ» на тэлеканале «Россия 1». Акрамя Канстытуцыі і каронавірусу, вось тэзы яго выказванняў:

Лукашэнка заявіў, што яму не перашкаджае непрызнанне Захадам вынікаў прэзідэнцкіх выбараў:

«Вядома, не вельмі гэта прыемна, калі шчыра, але ўжо так, каб гэта мяне забівала, – абсалютна няма»

Ён заявіў, што і па завяршэнні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў гатовы дапамагаць Беларусі: «Я ўжо не так востра ўспрымаю тое, што калісьці прыйдзецца завяршаць. Раней гэта востра ўспрымаў, а цяпер – не. Калі трэба буду дапамагаць, каб захаваць кавалачак гэтай краіны, гэтай зямлі для дзяцей. Новае пакаленне прыходзіць, яны павінны ўзяць на сябе ў бліжэйшы час адказнасць за будучыню краіны».

Пра паход у СІЗА і Машу Калеснікаву

Лукашэнка не шкадуе аб сустрэчы з беларускімі апазіцыянерамі ў СІЗА і не ў курсе, калі будзе суд над Марыяй Калеснікавай: «Калеснікава – гэта хто? А, гэта хто за мяжу з гэтымі хлопцамі спрабавала выехаць, ды не выехала? Паняцця не маю, следства ідзе, я нават не займаюся гэтым. Я шчыра не ведаю».

Сябры і адносіны

Лукашэнка заявіў, што лічыць Пуціна сябрам і гуляе з ім у адной камандзе. На просьбу назваць тых, каго яшчэ лічыць сваімі сябрамі, ён адказаць не змог. «Цяжкі пытанне. Я над ім вельмі шмат разоў задумваўся, прыходжу да высновы, што, напэўна, няма»

Пра ЗША

«Злучаныя Штаты Амерыкі, і мы хочам і будзем выбудоўваць з імі адносіны.

Не хочуць, так захочуць».

Пра Украіну

«Я зла ня маю на [прэзідэнта Украіны] Валодзю Зяленскі. Я яго разумею: па маладосці дзесьці чагосьці сказаў. Але гэта ж не значыць, што ты павінен увесь час на яго глядзець, разумеючы, што адбываецца, і на яго крыўдзіцца ці злавацца».

Пра эпоху

«Эпоха Лукашэнкі? Я не хачу, я ведаю, як. Як будзе, і якое будзе вызначэнне: эпоха Лукашэнкі – гэта эпоха стабільнасці, міру і справядлівасці»

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў