Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі у бягучым годзе да 2 % з 2,5 %, якія банк прагназаваў у лістападзе летась у традыцыйным рэгіянальным аглядзе, паведамляе interfax.
У абноўленым травеньскім аглядзе ЕБРР чакае рост ВУП Беларусі ў наступным годзе ўсяго на ўзроўні 1,8 %. Эксперты банку тлумачаць запаволенне тэмпаў росту беларускай эканомікі ўзмацненнем вонкавых пагрозаў, у прыватнасці, негатыўнымі наступствамі падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў Расеі.
«Новая сістэма падаткаабкладання нафты ў Расеі можа значна знізіць прыбыткі беларускай нафтаперапрацоўчай прамысловасці, што ўплывае на плацежны баланс і скарачае рост экспарту і эканомікі ў цэлым», – лічаць аўтары агляду.
Урад Беларусі ў мэтавым праекце макрапрагнозу на 2019 год чакае росту ВУП краіны на ўзроўні 4 %, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1 %.
СК belsat.eu