Дзявяты дзень пратэстаў: работнікі заводаў, медыкі, журналісты. ГАЛОЎНАЕ

Ужо дзявяты дзень у Беларусі праходзяць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і катаванняў затрыманых у ізалятарах.

Менскі завод колавых цягачоў, Менскі маторны завод, МАЗ, МТЗ, РУП «Менскэнерга», «Менскія кабельныя сеткі», гэта далёка не поўны спіс прадпрыемстваў дзе цяпер адбываюцца страйкі. Рабочыя патрабуюць адстаўкі кіраўніка краіны і вызвалення палітычных зняволеных. 17 жніўня ў Менску рабочыя прадпрыемстваў, якія далучыліся да страйку зладзілі марш да МЗКЦ, дзе перад рабочымі выступіў Аляксандр Лукашэнка. Яго прамову сустрэлі воклічамі «Сыходзь!»

Работнікі МЗКЦ, МАЗ, маторнага завода і інш прыйшлі да будынку БТ. 17 жніўня.
Фота: Света Фар / Belsat.eu / Vot-tak.tv
Агульны страйк работнікаў менскіх заводаў. МАЗ, МЗКЦ і інш. 17 жніўня, 2020 г. Мінск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Забастоўка супрацоўнікаў ОНТ і СТБ. 17 жніўня 2020 г. Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Таксама страйкуюць журналісты «Белтэлерадыёкампаніі».

Далучыліся да страйку і шахцёры ў Салігорску.

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што падчас паслявыбарчых акцыяў у Беларусі загінулі два чалавекі, больш за 150 асобаў – пацярпелі.

Уладзімір Каранік выйшаў пагаварыць з медыкамі падчас забастоўкі. 17 жніўня 2020 г. Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu
У. С. Каранік выйшаў пагаварыць з медыкамі падчас забастоўкі. Менск, Белаурсь. 17 жніўня 2020 г. Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Міністр аховы здароўя Беларусі В. С. Каранік ўцякае ад страйкоўцаў медыкаў. Людзі паклалі плакаты на лабавое шкло, крычалі «Забойца», не выпускалі з натоўпу. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 г. Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Міністр аховы здароўя Беларусі В. С. Каранік ўцякае ад страйкоўцаў медыкаў. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 г. Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Таксама акцыі ў абласных цэнтрах. У Горадні створаная Рада Грамадзянскай Згоды для дыялогу між пратэстоўцамі і чыноўнікамі.

Фотарэпартаж
Горадня пратэстуе. Выніковы фотарэпартаж 9-га дня рэвалюцыі
2020.08.17 23:22

Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку. Яго падтрымалі ўсе купалаўцы. Загад пра звальненне Латушкі быў дадзены на ўзроўні Савету міністраў. Каментуючы адстаўку Латушка падкрэсліў, што ён не ў апазіцыі, бо тых, хто падзяляе яго меркаванне большасць.

ВІДЭА
Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку. Яго падтрымалі ўсе купалаўцы. ФОТА, ВІДЭА
2020.08.17 19:25

Упершыню пратэсты ў Беларусі пракаментаваў прэзідэнт ЗША. Дональд Трамп назваў сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі, «жудаснай». А высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Трампа заявіў, што ў Вашынгтоне ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і спадзяюцца, што ўлады Беларусі не будуць ігнараваць запыт на дэмакратыю з боку беларусаў.

belsat.eu

Стужка навінаў