Дзяржкантроль праверыць кожную школу Беларусі


У лістападзе-снежні ва ўсіх школах Беларусі пройдуць праверкі Камітэту дзяржаўнага кантролю. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Пытанні арганізацыі праверак абмяркоўваліся на нарадзе 18 лістапада.

У бліжэйшы час будзе створаная працоўная група, у склад якой увойдуць прадстаўнікі КДК, Апарату Савету Міністраў, Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамгасу, МУС, МНС, Дзяржстандарту.

Hавiны
У Магілёве школьніку пагражалі 8 гадамі турмы за рэпост ва «УКантакце»
2019.11.05 15:39

Падчас праверак будзе вывучацца стан сістэмаў ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, захаванне санітарных нормаў і правілаў, патрабаванняў бяспекі і інш.

Таксама ў Камітэце дзяржаўнага кантролю і ў абласных камітэтах будуць арганізаваныя «гарачыя лініі», з дапамогай якіх людзі змогуць паведаміць пра праблемы школаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў