«DZIECIUKI» зайграюць акустычны онлайн-канцэрт на «Белсаце»


Ужо ў гэтую пятніцу а 18:30 на YouTube-канале «Белсат МУЗЫКА» бадзёрыя гарадзенскія «DZIECIUKI» зайграюць онлайн-канцэрт.

Пандэмія ўнесла карэктывы ў нашае жыццё, але не забрала ў нас добрай музыкі і баявога настрою, з якім заўсёды ідуць «DZIECIUKI».

«Нас упрасілі зрабіць канцэрт нашыя сябры, з Польшчы будзе шмат людзей слухаць, гарадзенцы таксама сказалі, што гурт павінен зайграць. Таму мы вырашылі зрабіць нашым слухачам падарунак і зайграем у акустыцы, што робім вельмі рэдка», – кажа лідар гурта Алесь Дзянісаў.

Кожны з нас можа дапамагчы ў барацьбе з эпідэміяй. Калі ў вас ёсць магчымасць, то проста застаньцеся ў гэты вечар дома, а «Белсат» і «DZIECIUKI» дакладна не дадуць вам заснуць на канапе!

Стужка навінаў