«Dzieciuki» выпусцілі новы альбом з песнямі пра «забытую гісторыю»


«Дзецюкоў» асабліва цікавіць тая гісторыя, якая забытая ці сарамліва замоўчваецца сённяшнімі беларускімі ўладамі: антырасейскія паўстанні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі.

Другі студыйны альбом «Dzieciuki» прэзентавалі на партале «Tuzin.fm». Альбом «Рэха» – гэта дзевяць песень і два бонус-трэкі (спампаваць).

dz2016

«Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксце: усе песні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага», – апавядае аўтар тэкстаў гурту Дзяніс Жыгавец.

«Як мне падаецца, з музычнага пункту погляду, альбом атрымаўся з аднаго боку больш роўным, чым папярэдні, з другога – больш разнастайным. Дуды тут, на жаль, менш, затое больш акардыёну. З’явіўся новы інструмент у нашай музычнай палітры ­– банджа», – распавядае суаўтар альбому і вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. Акрамя яго тэкстаў і Жыгаўца тут яшчэ гучыць дзве песні на вершы паэта Алеся Чобата. У запісе таксама ўзялі ўдзел запрошаныя госці, сярод якіх Аляксандр Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Павал Белы з гурту «Тлушч».

МЛ, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў