Джульяна Асанжа прыгаварылі да 50 тыдняў турмы


Амаль год зняволення брытанскі суддзя прысудзіў заснавальніку «WikiLeaks» за парушэнне ўмоваў вызвалення з магчымасцю скарачэння тэрміну ўдвая.

«Вы не здаваліся паліцыі па ўласным жаданні, амбасада Эквадора было вымушана прадставіць доступ паліцыі ў будынак. У вас быў выбар», – заявіла суддзя Дэбара Тэйлар.

Заснавальнік «WikiLeaks» перад абвяшчэннем прысуду праз адвакатаў выказаў шкадаванне за тое, што зрабіў.

Аднак суддзя адхіліла ягонае патрабаванне аб змякчэнні пакарання. Прыхільнікі Асанжа, якія былі ў судовай залі, скандавалі «Ганьба».

Hавiны
Фанатык публічнасці, злачынца ці карысны ідыёт? 13 гадоў «WikiLeaks» Джульяна Асанжа
2019.04.12 12:48

Асанж не прадстаў перад судом у чэрвені 2012 году, калі яго адпусцілі пад заклад у памеры 200 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Ён не прыйшоў у суд, а схаваўся ў амбасадзе Эквадора ў Лондане, каб пазбегнуць экстрадыцыі ў Швецыю, дзе яго абвінавачваюць у сексуальным гвалце.

У будынку дыппрадстаўніцтва ён правёў 7 гадоў. 11 красавіка сёлета яго арыштавалі са згоды ўладаў паўднёваамерыканскай краіны. Яго змясцілі ў турму Белмарш, дзе ўтрымліваюць самых небяспечных злачынцаў: радыкальных ісламістаў, маньякаў і забойцаў. Асанж будзе знаходзіцца там, пакуль суд не вырашыць, ці выдаваць яго ЗША. 2 траўня пачынаецца слуханне аб экстрадыцыі Асанжа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў