Джаўэн Роўлінг перастала быць самай высокааплатнай у свеце пісьменніцай


Новым лідарам штогадовага рэйтынгу самых высокааплатных пісьменнікаў стаў амерыканец Джэймз Пэтэрсан, які зарабіў за год 86 мільёнаў долараў. Рэйтынг напрыканцы кожнага году складае Forbes.

Больш сярод усіх пісьменнікаў у свеце цягам бягучага году зарабіў аўтар дэтэктываў і трылераў з ЗША Джэймз Пэтэрсан. Па падліках экспертаў Forbes, за год Пэтэрсан апублікаваў больш за 20 кніг, і зарабіў на гэтым каля 86 мільёнаў долараў.

А вось даходы стваральніцы Гары Потэра Джаўэн Мары Роўлінг, якая ўзначальвала рэйтынг летась, скараціліся адразу на 41 мільён долараў, і пасля заробку ў 95 мільёнаў яна атрымала толькі 54 мільёны.

На трэцяе месца ў рэйтынгу падняўся Стывен Кінг, які летась быў пятым. Па падліках Forbes, за 2018 год Кінг зарабіў 27 мільёнаў долараў. Рэзкі рост даходаў караля жахаў у Forbes звязваюць з поспехам новай экранізацыі створанага ім яшчэ ў 1986 годзе рамана «Яно».

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў