Дзевяць гадоў пазбаўлення волі далі саўладальніку менскай кавярні за распаўсюд наркотыкаў


У судзе Цэнтральнага раёну Менску агучаны прысуд па справе Уладзіслава Брыштэль: ён прызнаны вінаватым у распаўсюдзе асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і прысуджаны да дзевяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта піша TUT.BY.

Саўладальнік менскіх бараў Улад Брыштэль быў затрыманы пры спробе схаваць дозу з наркотыкам. Гэта была 28-я закладка, пра папярэднія ён адразу ж паведаміў праваахоўнікам. Да спажыўцоў забароненае рэчыва не патрапіла.

Уладзіславу Брыштэль было прад’яўленае абвінавачванне ў незаконным абароце асабліва небяспечнага псіхатропу ў буйным памеры (ч. 3 арт. 328 КК), санкцыя артыкулу прадугледжвае пакаранне ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчына прызнаў віну. Пракурор у гэтай справе патрабаваў 10 гадоў пазбаўлення волі.

У судзе Улад Брыштэль прызнаўся, што з 12 гадоў ужываў наркотыкі. Паводле яго словаў, пайсці на злачынства яго вымусілі цяжкія сямейныя абставіны: у 2013 годзе нарадзілася дачка, у якой сурʼёзныя праблемы са здароўем, грошы былі патрэбныя на лячэнне, бізнес на той момант не прыносіў патрэбных сродкаў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Hавiны
У Менску затрымалі саўладальніка модных бараў. Яго вінавацяць у наркагандлі
2018.11.01 15:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў