Дырэктара менскай турфірмы падазраюць у махлярстве


У дачыненні да дырэктара менскай турфірмы «Два сонцы» распачатая крымінальная справа паводле артыкулу аб махлярстве. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».

Турыстычная фірма «Два сонцы» спыніла сваю дзейнасць, пакінуўшы турыстаў без адпачынку. Кліенты кампаніі паскардзіліся ў міліцыю, бо аплацілі тур, але не змаглі вылецець на адпачынак. Частка падманутых кліентаў па прыбыцці не змагла засяліцца, бо гатэль быў неаплачаны.

«На сённяшні дзень у Савецкім РУУС маецца больш за 20 заяў ад пацярпелых грамадзянаў. І людзі працягваюць звяртацца. Мы маем падставы меркаваць, што пацярпелых нашмат больш. У дачыненні да дырэктара турфірмы Следчым камітэтам распачата крымінальная справа за махлярства», – распавяла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Сам жа падазраваны кіраўнік кампаніі цяпер знаходзіцца за мяжой.

КА belsat.eu

Стужка навінаў