Два дзясяткі паліцэйскіх у цэнтры Токіа лавілі раз’юшанага янота

ВІДЭА

У самым цэнтры Токіа мясцовыя жыхары заўважылі дзікую жывёліну. Янот шпацыраваў па мегаполісе. Жывёліна вяла сябе спакойна, але праз некаторы час залезла на дрэва. Мінакі выклікалі паліцыю.

Гараджане пабаяліся самастойна лавіць янота. Таму на месца здарэння выклікалі паліцыю і ратавальнікаў. Спецслужбоўцам удалося злавіць жывёліну толькі праз дзве гадзіны. Пры гэтым навакольныя раёны прыйшлося ачапіць. У выніку інцыдэнту раз’юшаны янот пракусіў палец аднаму з прысутных. Жывёліну адправілі ў спецыяльны прытулак.

Яноты, як паведамляе nhk.or.jp некаторы час таму былі надзвычай папулярнымі ў Японіі. Але пазней гараджане сталі адмаўляцца ад іх, і ў выніку яноты сталі сапраўднай непрыемнасцю для фермераў і жыхароў.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары