Два чалавекі загінулі ў выніку абвалу сцяны дома ў Новасібірску


Два чалавекі загінулі ў выніку абвалу сцяны і перакрыцця аднапавярховага дому ў Новасібірску. Пад заваламі могуць знаходзіцца да 12 асобаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовае ўпраўленне Следчага камітэту.

Інцыдэнт адбыўся на будоўлі ў будынку на вуліцы Ударнай. Плошча абвалу складаецца каля 350-400 квадратных метраў.

Паводле папярэдніх звестак на месцы абвалу дому працавалі 12 чалавек. МНС Расеі паведамляе, што абрынулася сцяна і перакрыцці аднапавярховага будынку, у якім вядзецца рэканструкцыя. Будынак быў пабудаваны ў 1970-хх гадах.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкулу 216 КК РФ («парушэнне правілаў бяспекі падчас правядзення прац, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў»).

Працоўны траўматызм і смерць

Сярод прычынаў смерці і вытворчага траўматызму як у Расеі, так і ў Беларусі, з’яўляецца нізкі ўзровень тэхналагічнай культуры, бяспекі працы, чалавечы ды іншыя фактары. А, галоўнае, часта фармальныя намаганні развязаць праблему. Толькі ў Беларусі афіцыйная статыстыка сведчыць, што вытворчыя траўмы рознай ступені цяжкасці штогод атрымліваюць каля 600 асобаў.

У менскім доме з расколінай знаходзяць новыя шчыліны. Жыхары пераязджаюць да сваякоў

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары