«Гэтага саюзу не павінна быць». Два дні запар пратэсты супраць інтэграцыі. ВІДЭА

Абноўлена

7 і 8 снежня ў Менску прайшлі акцыі пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Са зваротам далучыцца да акцыі выступіў палітык Павел Севярынец. Нягледзячы на несанкцыянаваны характар, акцыі прайшлі без сутычак і супрацьстаяння з боку супрацоўнікаў МУС.

16.43. Акцыя скончылася на Кастрычніцкай плошчы воклічамі «Люблю Беларусь» і «Незалежнасць».

16.37. Арганізатары пратэсту заклікалі прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 20 снежня. Акцыя пачнецца а 18 гадзіне.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

16.36. Член расейскага Савету Федэрацыі мяркуе, што пратэст у Менску «за ўступленне ў ЕЗ».

16.31. Адзін з былых кіраўнікоў кампаніі «ЮКОС» Леанід Неўзлін згадаў у сваім Twitter’ы менскі пратэст.

16.30. У Вільні таксама пікетавалі амбасаду Расеі на знак пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расейскай Федэрацыі. У пікеце ўзялі ўдзел каля 30 чалавек.

Пікет каля амбасады Расеі ў Вільні. Фота – Ганна Русінава, belsat.eu
Пікет каля амбасады Расеі ў Вільні. Фота – Ганна Русінава, belsat.eu
Пікет каля амбасады Расеі ў Вільні. Фота – Ганна Русінава, belsat.eu

16.14. Пратэстоўцы дайшлі да плошчы Свабоды.

16.10. Калона ўдзельнікаў вяртаецца на Кастрычніцкую плошчу.

Удзельнікі шэсця. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Удзельнікаў шэсця вітаюць нацыянальным сцягам. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

15.38. Невядомы ўзарваў петарду.

15.30. У машынах хуткай дапамогі не толькі медыкі, але і АМАПаўцы.

15.08. Да мітынгоўцаў выйшаў міліцыянт, які прадставіўся як Зубок, старэйшы лейтэнат, які сказаў, што перадасць петыцыю супрацоўнікам амбасады Расеі.

Супрацоўнік АМАПу каля амбасады Расеі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Супрацоўнікі АМАПу каля амбасады Расеі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Супрацоўнікі АМАПу каля амбасады Расеі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

15.04. За кардонам АМАП стаяць два аўтазакі.

15.02. Мітынгоўцы наблізілся да кардону міліцыянтаў. У калоне 640 чалавек. АМАПаўцы не прапускаюць людзей да амбасады. Павал Севярынец распавёў, што выйдзе прадстаўнік амабасады і заклікаў пратэстоўцаў не кранаць міліцыянтаў і не чыніць правакацыяў.

15.00. Павал Севярынец падышоў да АМАПаўцаў і мае намер правесці перамовы. Да палітыка выйшаў Дзмітры Балаба, кіраўнік Менскага АМАП, які сказаў, што выкліча прадстаўніка амбасады, якому мітынгоўцы змогуць перадаць петыцыю.

14.57. На падыходах да амабасады рух перакрыты сіламі АМАП.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

14.55. Калона падыходзіць да расейскай амбасады. У калоне цяпер прыкладна 640 удзельнікаў. Каля амбасады шмат міліцыянтаў.

14.50. Калона рухаецца па вуліцы Чарвякова, яе суправаджае машына ДАІ. На перадзе калоны ціхары ў цывільным з закрытымі тварамі. Павал Севярынец звярнуўся да міліцыянтаў з мэтай правесці перамовы, каб не было правакацыяў.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

14.42. Тым часам да амбасады Расейскай Федэрацыі накіроўваюцца аўтазакі. Там шмат супрацоўнікаў міліцыі, АМАПу.

Фота: https://spring96.org/
Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

14.40. Супрацоўнік ДАІ затрымаў уладальніка аўта за сігнал на знак падтрымання пратэстоўцаў. Людзі падышлі да супрацоўніка ДАІ і скандуюць «Ганьба» і «Адпускай». Міліцыянт афармляе штраф кіроўцу ў памеры 1 базавая велічыня (25,5 рублёў).

Міліцыянты штрафуюць кіроўцу за сігнал на знак салідарнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Супрацоўнікі ДАІ сочаць за кіроўцамі, якія сігналяць на знак салідарнасці з мітынгоўцамі і перадаюць па рацыі нумары аўтамабіляў.

Менчукі назіраюць за акцыяй пратэсту з кватэраў. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

14.25. Калона мітынгоўцаў у Менску прайшла каля будынку, дзе знаходзілася сядзіба БНФ, а таксама мінула краму Symbal.by па праспекце Машэрава.

«Каля расейскай амбасады мы выступім і скажам, што думаем пра інтэграцыю. Пасля гэтага вярнемся на Кастрычнікую плошчу», – распавёў «Белсату» Павал Севярынец.

14.25. Берасцейцы, якія пратэстуюць супраць мясцовага акумулятарнага заводу, падтрымалі акцыі ў Менску. Ланцуг салідарнасці на вуліцы Савецкай у Берасці.

Берасцейцы салідарныя з пратэстамі ў Менску. Фота – Мілана Харытонава, belsat.eu
Берасцейцы салідарныя з пратэстамі ў Менску. Фота – Мілана Харытонава, belsat.eu
Берасцейцы салідарныя з пратэстамі ў Менску. Фота – Мілана Харытонава, belsat.eu

14.15. Калона мітынгоўцаў накіроўваецца да расейскай амбасады ў Менску.

Шэсце па праспекту Машэрава. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Шэсце па праспекту Машэрава. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Шэсце па праспекту Машэрава. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.55. Калона рухаецца па праспекце Машэрава. Сярод удзельнікаў мітынгу няпоўнагадовыя, шмат моладзі. Міліцыянты не перашкаджаюць правядзенню несанкцыянаванай акцыі.

Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Вельмі шмат моладзі бярэ ўдзел у акцыі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.35. На плошчы Перамогі мітынгоўцы сыходзяць з праспекту, калона рушыць каля дому з’езду РСДРП.

Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.31. Шмат моладзі. Павал Севярынец скандуе «Моладзь за Беларусь. Паводле словаў Севярынца ў акцыі больш за 1000 удзельнікаў. Дакладны маршрут не агучваецца з мэтай бяспекі. Вядома, што калона накіроўваецца да былога офісу БНФ на былой вуліцы Варвашэні. Гучаць заклікі «Не інтэграцыі», «Жыве Беларусь».

Гучыць песня Ляпіса Трубецкога «Не быць скотам», мітынгоўцы падпяваюць.

Малады чалавек на акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.17. Калона з пратэстоўцамі рухаецца па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Севярынец прапанаваў прайсціся да праспекта Машэрава, дзе раней была сядзіба БНФ, а пасля дабрацца да крамы Symbal.by.

Кіроўцы сігналяць у знак падтрымання мітынгоўцаў. Пераход праз вуліцу праходзіць арганізавана і на зялёнае святло.

Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.09. Калона з мітынгоўцамі рушыла з Кастрычніцкай плошчы па вуліцах Менску. Колькасць удзельнікаў прыкладна такая ж самая, як і ўчора, каля 700 чалавек, кажуць арганізатары акцыі.

Павал Севярынец заклікае мітынгоўцаў выйсці на плошчу 20 снежня а 18 гадзіне, калі адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у Санкт-Пецярбурзе.

Удзельнік акцыі на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.55. Колькасць мітынгоўцаў расце. Цяпер у акцыі прымае удзел каля 500 асобаў. Прысутныя выказваюцца не толькі супраць інтэграцыі з Расеяй, але выступаюць і з крытыкай уладаў Беларусі.

Удзельнікі акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Плакаты ўдзельнікаў акцыі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.45. Больш за 300 чалавек на Кастрычніцкай плошчы. Мерапрыемства праходзіць далей спакойна, без затрыманняў і правакацыяў.

Святар на акцыі пратэсту. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Павел Севярынец. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Удзельніца акцыі на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.35. Пачалася штурханіна з міліцыянтам, які праходзіць уздоўж пратэстоўцаў. Супрацоўнік міліцыі папярэджвае, што акцыя несанкцыянаваная.

Штурханіна з людзьмі ў цывільны на прыступках Палацу рэспублікі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Удзельнікі акцыі накіроўваюцца на прыступкі Палацу рэспублікі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.25. Людзі падышлі да Палацу рэспублікі. Міліцыянтаў шмат сярод удзельнікаў, але яны не перашкаджаюць. Удзельнікі сталі каля прыступак Палацу. Учора міліцыянты перашкодзілі ўдзельнікам падыйсці да прыступак.

Удзельніца акцыі на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.22. На акцыі шмат людзей з рэгіёнаў Беларусі. Падчас пераклічкі адгукнуліся прысутныя з усіх абласных цэнтраў і буйных гарадоў краіны. У акцыі цяпер 270 удзельнікаў. Прыкладна 30 ціхароў паводле інфармацыі #controlBY.

Удзельнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Плакат на акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.15. На Кастрычнікай плошчы каля сотні чалавек. Надалей акцыя праходзіць спакойна. Людзі скандуюць: «Незалежнасць!»

«Яны нічога сёння ў Маскве не падпісваюць. Наш пратэст учора спрацаваў», – сказаў Павал Севярынец.

12.05. Міліцыянт прайшоўся па плошчы і запатрабаваў у гукаўзмацняльнік разысціся, папярэджваючы, што акцыя несанкцыянаваная. Людзі адказваць: «Жыве Беларусь!». А таксама патрабуюць каб ён размаўляў па-беларуску.

Удзельнік акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, 8 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.00. На плошчы некалькі дзясяткаў чалавек. Шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Міліцыянты не перашкаджаюць людзям збірацца. Арганізатары абяцаюць, што а 12.10 будзе агучаны план сённяшняй акцыі.

11.50. Пакуль на Кастрычніцкай плошчы ўсяго некалькі чалавек. Сярод прысутных арганізатар акцыі Павал Севярынец.

«Не будзе ў Маскве сустрэчы сёння, але праблема не знікла. Таму мы працягваем пратэст і магчыма выйдзем на вуліцы і 20 снежня. Атрымалася, што на некаторы час інтарэсы Лукашэнкі супалі з інтарэсамі грамадскай супольнасці. Таму ўчора прайшла спакойна акцыі і спакойна збіраемся сёння. Дарэчы, звяртаю ўвагу, што сёння дзень развалу СССР», – распавёў «Белсату» Павал Севярынец.

7 снежня на Кастрычніцкую плошчу выйшла каля 700 асобаў. «Белсат» паказаў акцыю ў жывым эфіры.

У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. «Белсат» правёў стрым

  • 8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, дзе запланавана падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную мапу».

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары