Дональд Туск запрапанаваў запрасіць Украіну госцем на наступны саміт G7


Старшыня Еўракамісіі Дональд Туск лічыць, што краінам-сябрам G7 не варта пагаджацца на вяртанне Расеі ў «вялікую сямёрку». Замест гэтага лепей прапанаваць Украіне прыняць удзел у наступнай сустрэчы «групы сямі» на правах госця, прыводзіць словы Туска DW.com.

Паводле Дональда Туска, прычыны, паводле якіх Расею пазбавілі сяброўства ў G7, да гэтага часу актуальныя.

«Калі Расею ўпершыню запрасілі далучыцца да G7, меркавалася, што яна пойдзе шляхам ліберальнай дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. Ці ёсць сярод нас хоць хтосьці, хто можа сказаць з поўным перакананнем, не з дзелавога разліку, што Расея ідзе гэтым шляхам?» – сказаў палітык.

«Сёння ж я паспрабую пераканаць сваіх суразмоўцаў у тым, што на наступны саміт G7 будзе лепш запрасіць Украіну, вядома ў якасці госця, каб пачуць меркаванне яе новага прэзідэнта», – дадаў Туск.

Вялікая сямёрка ня хоча Пуціна

Паводле кіраўніка Еўракамісіі, ён ужо паспеў абмеркаваць гэтае пытанне з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім, і той «праявіў вялікую зацікаўленасць».

Мэркель і Джонсан супраць вяртання Расеі ў G7

Раней канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і новы прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан выказаліся таксама супраць вяртання Расеі ў G7.

У той жа час прэзідэнт ЗША Трамп, выступаючы перад журналістамі 21 жніўня адзначыў, што лічыць «значна больш разумным» вярнуць Расею ў «вялікую сямёрку».

Пуцін не хоча быць «восьмым»

Сам Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам нагадаў, што сёння вялікай «васьмёркі» ужо няма.

«Як жа я магу вярнуцца ў арганізацыю, якой не існуе. Гэта «сямёрка», сёння гэта «сямёрка», – падкрэсліў кіраўнік Крамля.

Разам з тым Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў свеце існуе шэраг арганізацыяў, у якіх Расея грае значную ролю.

ААН прызнаў далучэнне Крыму да Расеі «часовай акупацыяй»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары