«Дмитрий, двигаемся!»: Дашкевіча «паперлі» з рэстарану «Поедем, поедим»

ВІДЭА



Зміцер Дашкевіч зладзіў стрым са скандальнага рэстарану. Адміністрацыя «Поедем, поедим» не паверыла, што грамадскі актывіст завітаў да іх, каб паесці.

«Зміцер, вы ж не прыйшлі сюды «покушать». Дмитрий, двигаемся!», – звярнулася да Дашкевіча прадстаўніца рэстарану.

«На гэтай радаснай ноце мы скончым трансляцыю. Жыве!», – кажа Дашкевіч напрыканцы трансляцыі.

Грамадскія актывісты ўжо некалькі месяцаў удзельнічаюць у варце каля рэстарана «Поедем, поедим», які знаходзіцца побач з урочышчам Курапаты. Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары