Даследаванне: антыбеларуская прапаганда ўзмацнілася ў разы


Сітуацыя з антыбеларускай дэзінфармацый і прапагандай у анлайн-СМІ за апошнія два гады змянілася кардынальна ў горшы бок. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні дырэктара па даследаваннях аналітычнага цэнтру EAST, сябра сеткавай групы экспертнай структуры iSANS Андрэя Елісеева.

Бабіч перавёў у Менск ужо сем сваіх калегаў з былога месца службы

Паводле яго, у разы ўзрасла колькасць інтэрнэт-рэсурсаў, што рэгулярна публікуюць матэрыялы пра Беларусь, у якіх змяшчаюць дэзінфармацыю, прапаганду і мову варожасці. Сёння налічваецца каля 40 даволі актыўных сайтаў. Да ліку найбольш агрэсіўных рэсурсаў аднесеныя Ross-bel.ru, Teleskop, Sozh, Vitbich, Berestje-News, GrodnoDaily, Mogilew.by, Podneprovie-Info, Imhoclub.by, Dranik, Politring.

Пры гэтым, гаворыцца ў даследаванні, за апошнія два гады з’явіўся цэлы шэраг новых актыўных сайтаў з дэзінфармацыяй і мовай варожасці, якія цалкам прысвечаныя Беларусі. На сёння іх налічваецца каля 15, тады як раней асноўнымі крыніцамі дэзінфармацыі па Беларусі былі расейскія сайты з шырокай інфармацыйнай позвай, а не толькі пра Беларусь.

Андрэй Елісееў адзначае, што пачала актыўную дзейнасць паўнавартасная сетка рэгіянальных сайтаў з рэгулярнымі публікацыямі, у якіх ужываюць мову варожасці да розных сацыяльных, палітычных, рэлігійных, прафесійных груп Беларусі.

«Публікацыі выкарыстоўваюць агрэсіўную шавіністычную рыторыку, часам адкрыта ставяць пад сумнеў існаванне самастойнага беларускага этнасу і мовы, дыскрэдытуюць і скажаюць гісторыю Беларусі», – гаворыцца ў даследаванні.

Манастыр пашыў берасцейскім школьнікам сцяг Расейскай імперыі

За большай часткай рэгіянальнай сеткі дэзінфармацыі стаіць расейская арганізацыя CIS-EMO, якая раней служыла парасонавай арганізацыяй «міжнародных назіральнікаў» на рэферэндуме 2014 года ў Крыме. Доўгі час яе ўзначальваў адзін з лідараў расейскай неанацысцкай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства. Зараз CIS-EMO узначальвае Станіслаў Бышок, які разам з уладальнікам дамену Sozh.info Сяргеем Лушчом, рэдактарам Teleskop-by.org Львом Крыштаповічам і расейскім палітыкам Сяргеем Бабурыным узначальвае Грамадзянскую ініцыятыву «Саюз», заснаваную ў Беларусі ў 2018 годзе.

Усе яны, а таксама кіраўнік Ross-bel.ru Андрэй Герашчанка падтрымліваюць прынамсі ўскосную сувязь з амбасадай Расеі ў Беларусі праз Каардынацыйную раду кіраўнікоў беларускіх грамадскіх абʼяднанняў расійскіх суайчыннікаў. Шэраг чальцоў арганізацыі таксама часта публікуюць на дэзінфармацыю пра Беларусь, адзначае Андрэй Елісееў.

Дзяніс Івашын: Рэгнумаўцаў – памілавалі

Агулам, паводле яго, з часу «справы Рэгнум», звязанай з крымінальным пераследам трох аўтараў антыбеларускіх публікацый, гэта зʼява не толькі не зменшылася ў маштабах, але значна развілася як колькасна, гэтак і якасна.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары