ДАІ пусцілася ў пагоню за п’яным кіроўцам, ён кінуў аўта і ўцякаў


Супрацоўнікі ДАІ гналіся за п’яным кіроўцам па начным Мазыры.

Відэазапіс пагоні апублікаваў тэлеканал «Мазыр».

Інцыдэнт здарыўся ноччу 20 кастрычніка.

Інспектары ДАІ звярнулі ўвагу на «Opel», які гучна і з прабуксоўкай стартануў ад аднаго з забаўляльных цэнтраў гораду. Патрабаванне спыніцца кіроўца праігнараваў. Калі ён зразумеў, што сысці ад пераследу не атрымаецца, кінуў аўта і спрабаваў уцякаць. У выніку мужчыну затрымалі.

Высветлілася, што за стырном быў 21-гадовы жыхар Любані, які прыехаў на працу ў Калінкавічы. Ён вырашыў правесці свой выходны ў Мазыры, дзеля гэтага пазычыў у сябра аўта.

Супраць маладога чалавека склалі адразу некалькі пратаколаў, машыну сябра адправілі на штрафстаянку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў