Міліцыянты намагаюцца патрапіць у кватэру Паліны Панасюк-Шарэнды і Андруся Шарэнды.
Да сямʼі берасцейскіх грамадскіх актывістаў спрабуе патрапіць міліцыя Паліны Панасюк-Шарэнды і Андруся Шарэнды. Аб гэтым «Белсату» паведамілі іхныя суседзі.
Нам удалося звязацца з самой Палінай, якая пацвердзіла тое, што міліцыя хоча патрапіць да іх дадому.
«Недзе гадзіну таму да нашага падʼезду падʼехала серабрыстая Лада, у ёй двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме, спачатку яны сядзелі ў машыне, потым пачалі званіць грукаюць у дзверы, мы не адчыняем», – паведаміла дзяўчына.
СА, belsat.eu