Coca-Cola выпусціла алкагольны напой. Ці з'явіцца ён у Беларусі?


Кіраўніцтва кампаніі лічыць рашэнне «унікальным у гісторыі», бо ўпершыню за 125 гадоў існавання Coca-Cola выпусціла алкагольны напой.

Кактэйль Lemon-Do з крэпасцю 3 %, 5 % і 7 % зʼявіўся ў крамах Японіі 28 траўня.

Напой мае цытрынавы смак. У Coca-Cola адзначаюць, што ён скіраваны на маладых спажыўцоў, у асаблівасці жанчын.

Бляшанка Lemon-Do 350 мл каштуе каля $ 1,4. Coca-Cola не плануе прадаваць напой за межамі Японіі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў