Па выніках галасавання на нашай старонцы «уКантакце», першае месца занялі Курапаты. На момант публікацыі за гэтае месца прагаласавалі 80 чалавек (28 %).
64 асобы палічылі такім месцам Вільню (22 %). На трэцім месцы аказалася Горадня (19 %).
Падобнае галасаванне ладзілася адначасова і ў «Інстаграме». У абодвух апытаннях можна было не абмяжоўвацца прапанаванымі варыянтамі, а называць таксама сваё месца.
Карыстальнікі «Інстаграму» адзначалі, што абавязковымі для кожнага беларуса месцамі павінныя быць Менскі камвольны камбінат, Рэч Паспалітая ды Вейшнорыя.
ДД