Чырвоны касцёл абавязалі выплаціць дзяржаве 156 тысяч рублёў


Улады налічылі Касцёлу Святых Сымона і Алены ў Менску падатак на зямлю і амартызацыю будынку ў памеры каля 13 000 рублёў штомесяц. Пра гэта вернікам распавялі падчас службы ў касцёле 12 ліпеня.

Відэа звароту святара да вернікаў трапіла ў сеціва.

«Паўстае пытанне: за што мы павінны плаціць нашай дзяржаве 13 тысяч у месяц? За тое, што молімся ў сваім касцёле? За тое што мы праслаўляем Бога мы павінны плаціць такія грошы? Не ведаю як гэта назваць, не хапае словаў», – гаворыць святар на відэа, запісаным падчас службы.

Цяпер вернікі збіраюць подпісы да Аляксандра Лукашэнкі, каб будынак храму перадалі парафіі з дзяржаўнай уласнасці.

Святар Чырвонага касцёла, ксёндз Станіслаў Станеўскі адзначыў, што раней ужо накіроўваліся звароты да гарадскіх уладаў, але ў Менгарвыканкаму заявілі, што не бачаць неабходнасці перадаць касцёл вернікам.

«Таму мы зноў звяртаемся, ужо вышэй – да самага яго, прэзідэнта нашага, каб ён нарэшце аддаў нам тое, што належыць нам. Касцёл ніколі не належаў дзяржаве. У нас ёсць падзел царквы і дзяржавы. Таму мы і звяртаемся да вас з просьбай, каб вы падпісвалі гэты зварот. За шэсць месяцаў налічылі 156 тысяч рублёў. Таму вялікая-вялікая да вас просьба, каб гэтыя подпісы сабраць. Чым больш нас будзе, тым будзе лепш», – заявіў ён.

Hавiны
Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы
2017.09.24 22:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў