Менск і Масква пакуль не змаглі дамовіцца аб узаемным прызнанні візаў


Беларусь не паспела завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры па дамове з Расеяй аб узаемным прызнанні візаў, але Менск спадзяецца падпісаць дакумент у бліжэйшы час.

«Сёння мы не падпісвалі пагадненне аб узаемным прызнанні візаў. Беларускі бок да пасяджэнне не паспеў завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры», – прызнаўся прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, паведамляе Інтэрфакс.

Але, дадаў ён, бакі спадзяюцца ў бліжэйшы час падпісаць дамову.

Пагадненне прадугледжвае, што асобы, якія маюць візу адной краіны, могуць уязджаць, выязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі іншай саюзнай дзяржавы на працягу тэрміну дзеяння візы. Калі іншаземец мае беларускую візу, то ён зможа заехаць па ёй і знаходзіцца на тэрыторыі Расеі на працягу тэрміну яе дзеяння.

Акрамя таго, пасля падпісання пагаднення аб узаемным прызнанні візаў, расейскі бок абяцае зняць кантроль у сваіх аэрапортах на рэйсах з Беларусі.

Дакумент таксама прадугледжвае інтэграцыю інфармацыйных рэсурсаў: кампетэнтныя органы Беларусі і Расеі будуць абменьвацца звесткамі аб перасячэнні мяжы, аб выдадзеных візах, ануляваных візах, дазволах на часовае альбо пастаяннае пражыванне.

Аб’ектыў
Нафтавы манеўр Расеі можа зблізіць Беларусь з Еўропай
2018.12.12 22:01

СК, belsat.eu

Стужка навінаў